01.12.2009 08:00
Автор: Administrator   
Кліп-марафон 2009
 Кандыдаты спаборніцтва Кліп-марафон 2009

 

-------

Рэвалюцыя (Band_A, рэж. Павал Квасьнеўскі):  рамантычны і светлы кліп, ад прагляду якога з’яўляецца адчуванне лёгкасці: малюнкі крэйдай на асфальце, сонечнае неба, людзі на траве… Сюжэт роліка цалкам прадуманы: усе тры планы – малюнкі, людзі на траве і чалавек, які робіць promenade па горадзе –узаемазвязаныя паміж сабой. Да плюсаў варта дадаць і гарманічныя суадносіны кампутарнай графікі і відэа.


 

Карыда (IQ-48, вытворчасць TV Working Studios): у роліку дэталёва прадуманы сюжэт, які нагадвае сабой лацінаамерыканскую драму, што і адпавядае на ўсе 100 працэнтаў назве песні. Кліп трымае цікавасць гледача да самага канца. Да плюсаў можна дадаць якасны мантаж відэа.

 


 

Знаю (ZIGZAG, рэж. Зміцер Дудко): кліп з простай анімацыяй на вершы славутай беларускай паэткі Наталлі Арсеньевай.  Сюжэт відэа дапаўняе глыбокі сэнс верша. Услухайцеся ў яго.

 

 


 

 

Шукай мяне (Алесь Камоцкі, рэж. Наталля Чаткова): яшчэ адзін анімацыйны кліп сёлетняй прэміі. “Малодшы брат” кліпа “Тры янгалы” гурта “Тройца” (абодва выйшлі з-пад рукі таленавітага аніматара Наталлі Чатковай). На сённяшні дзень кліп “Шукай мяне” з’яўляецца пераможцам фэсту “Terranova”. Цікава, ці стане “малодшы брат” папулярней “старэйшага”? Вырашаць Вам.

 

 


 

 

Мой голас чорны (Тацьцяна Беланогая). Кліп самай папулярнай і прыгожай бардэсы сучаснай Беларусі. Сюжэт кліпа ды і тэкст песні паказваюць увесь стан нашай душы. Спадзяемся, што душэўная меланхолія бясследна знікне, і голас наш ужо ніколі не будзе чорным.

 

 


 

 

Urbanlife (Urbanlife, рэж. Павал Квасьнеўскі). Штодзённае гарадское жыццё нашай сталіцы… Вы скажаце, што Мінск – дэпрэсіўны і шэры горад. Ды не! Я магу  Вас запэўніць, што сёння у Вас проста кепскі настрой. Калі Вы працягвайце стаяць на свам – паглядзіце ўсё ж кліп Паўла Кузіча. Аўтарскі рэчытатыў ды карцінкі горада зменяць Вашае стаўленне да лепшага. Пазнайце свой горад, сваю вуліцу, свой дом.

 

 


 

 

Восеньскі вальс (Vinsent, рэж.Аляксандр Меліхавец). Цудоўная праца маладога рэжысёра Аляксандра Меліхаўца. Кажуць, што восень – гэта сумная і адначасова вясёлая пара года. Гэтую дваістасць пераняў і кліп. Што да плюсаў роліка – так гэта выдатны перфоманс актораў пантамімы. Праца захоўвае ўсе шанцы на званне “Дэбют года”.

 





-
 

 

Комментарии (8)Add Comment
dj jax, 03.12.2009 17:20
Все работы отличные! Попробуй тут выбери!
Зямеля, 03.12.2009 19:25
Так, цяжка абраць... мне Urbanlife і ZigZag спадабаліся, але Vinsent больш чапляе вока ўсёж за кліпы галасуем... і дзяўчынка ў яго прыгожая :)
ZZS, 03.12.2009 19:58
Праца захоўвае ўсе шанцы на званне “Дэбют года”, я бы даже казал "ПРОРЫВ ГОДА". Очень достойная работа. Чем-то напомнило размеренный питерский rap.
chera, 04.12.2009 11:51
да, девчина хороша
KorbenDallas, 04.12.2009 14:19
Голосовал за Зиг-Зага, клип что-то не смотрится, хотя как бы слова и под клип подходят, но что-то не то, про остальное молчу не мой вкус...
KorbenDallas, 04.12.2009 14:25
НЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕ, не туда глянул, голосовал за Восеньскі вальс (Vinsent, рэж.Аляксандр Меліхавец). Остальное бред...
Gizma, 12.12.2009 15:08
Восеньскі вальс
Tozy, 14.12.2009 20:09
По моему Vinsent Восеньскі вальс самый удачный
Да и девушка действительно Хороша!

Есть что сказать?
Вы должны авторизоваться, чтобы добавлять комментарии. Пожалуйста, зарегистрируйтесь.

busy